04:19 25 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе знаходзіўся ў 1919 годзе Камісарыят па замежных справах ССРБ

Макей: залаты век беларускай дыпламатыі яшчэ наперадзе

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
9022

Мемарыяльную дошку адкрылі сёння на будынку, дзе 98 гадоў таму пачаў працу Камісарыят па замежных справах ССРБ.

Трапятаў сіні аксаміт, які затуляў памятную дошку, трапятаў сіні сцяг ЕС на будынку амбасады Швецыі, трохі трапяталі школьнікі з кветкамі і журналісты, сярод іх і карэспандэнт Sputnik Алена Васільева.

Спосаб памятаць гісторыю

"Шапку надзень, яшчэ паўгадзіны да цырымоніі!" — казалі настаўнікі дзецям, пакуль усе чакалі ўрачыстага адкрыцця дошкі.

Дыпламаты і ветэраны дыпкорпуса, запрошаныя на мерапрыемства, былі дыпламатычна стрыманыя і толькі адпускалі сцяпенные заўвагі пра беларускае надвор'е — it's getting cold.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей выглядаў натхнённа, дзякаваў тым, хто сабраўся, за ўвагу да падзеі і неаднаразова падкрэсліваў гістарычную важнасць цырымоніі.

Министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей на открытии мемориальной доски с удовольствием шутил
© Sputnik / Виктор Толочко
Міністр замежнызсправаў Уладзімір Макей з задавальненнем жартаваў

"Гэта адзін са спосабаў памятаць уласную гісторыю, на якую прэтэндуюць многія краіны. У Беларусі з гэтым звязаны шэраг праблем, так, напрыклад, нельга назваць нармальным той факт, што імя беларуса Ігната Дамейкі звязваюць выключна з Чылі", — распавёў Макей у гутарцы з журналістамі.

Зрэшты, у гутарцы з пасламі Уладзімір Макей з задавальненнем жартаваў.

"Тут спадар пасол прапанаваў павысіць рэнту за будынак, раз ён цяпер культавы", — сказаў Макей, і пакуль пасольства Швецыі, якое размяшчаецца ў былым будынку камісарыята, не занепакоілася, з усмешкай дадаў: "жарт".

Бывшие министры иностранных дел Беларуси Кравченко, Хвостов, Мартынов, Сенько на открытии мемориальной доски первому внешнеполетическому ведомству Беларуси
Былыя міністры замежных спраў Беларусі Краўчанка, Хвастоў, Мартынаў, Сянько на адкрыцці мемарыяльнай дошкі першаму знешнепалітычнаму ведамству Беларусі

Асобныя старонкі і радкі

"Камусьці гэта падзея можа здацца малазначнай. Але ж гісторыя незалежнай дзяржавы і складаецца з такіх асобных старонак і радкоў. Сённяшняя падзея — гэта важная старонка, яна звязана са станаўленнем беларускай дзяржаўнасці. Ужо тады дыпламаты займаліся не толькі знешнепалітычнымі, але і знешнеэканамічнымі пытаннямі", — сказаў Макей падчас цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі, заклікаўшы аддаць даніну памяці тым, хто стаяў ля вытокаў беларускай дыпламатычнай службы.

Посол Российской Федерации в Беларуси Александр Суриков на открытии мемориальной доски
© Sputnik / Виктор Толочко
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі

У гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Макей запэўніў, што залатое, самае шматвектарнае і плённае стагоддзе беларускай дыпламатыі, якая зарадзілася калісьці на Рэвалюцыйнай вуліцы, яшчэ наперадзе.

Служба ў дыпкорпусе была сапраўднай марай

Акрамя дыпламатаў на цырымоніі адкрыцця дошкі прысутнічалі ветэраны дыпламатычнай службы. У гутарцы з карэспандэнтам Sputnik Сяргей Хмяльніцкі, які працаваў у МЗС з 1971 года, і Раіса Загароўская, экс загадчыца бібліятэкі МЗС, распавялі пра працу у дыпслужбе ў часы БССР.

Ветераны дипломатической службы Сергей Хмельницкий и Раиса Загорская
© Sputnik / Виктор Толочко
Ветэраны дыпламатычнай службы Сяргей Хмяльніцкі і Раіса Загорская

"Хоць мы былі МЗСам, шмат у чым дубліравалі працу цэнтральнага апарата, нагрузка была вялікая. Адрозненне нашага супрацоўніка ў тым, што адзін чалавек павінен быў адказваць за цэлы комплекс пытанняў. Калі займаешся сацыяльнай праблематыкай, то павінен ведаць пра яе ўсё, а не спецыялізавацца на двух вузкіх пытаннях, як гэта было ў маскоўскіх калегаў", — падзяліўся ўспамінамі Хмяльніцкі.

"Кажуць, цяпер у МЗС няма той прыцягальнасці — зарплаты не самыя вялікія, непараўнальныя з бізнесам. А вось у наш час служба ў дыпкорпусе была сапраўднай марай. Мы не мелі асобных пасольстваў, але рэспубліка была прадстаўлена ў ААН, ЮНЕСКА, МАГАТЭ", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

Тэги:
Дыпламатыя, Гісторыя, МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы