21:15 10 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.32
Моладзь шпацыруе па парку

Міжнародны дзень салідарнасці моладзі адзначаюць 24 красавіка

© Sputnik / Евгений Биятов
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
2820

Як паказала апытанне Sputnik, беларускую моладзь сёння больш за ўсё хвалюе пытанне працаўладкавання, жылля і вайсковага абавязку.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Міжнародны дзень салідарнасці моладзі адзначаецца 24 красавіка ва ўсім свеце. Свята было ўсталявана ў 1957 годзе і прымеркавана да заключнага паседжання Бангдунскай канферэнцыі краін Азіі і Афрыкі.

Галоўнай мэтай яго заснавання стала ўзняцце і вырашэнне праблем сацыяльнай абароны моладзі, дзяржаўнай моладзевай палітыкі, адукацыі, культуры і вольнага часу.

У гэты дзень моладзь усяго свету заклікаюць да кансалідацыі і актыўнасці ў вырашэнні надзённых праблем — прапагадна здаровага ладу жыцця, набыццё ведаў аб правах моладзі, інфарміраванне моладзі пра працаўладкаванее і адукацыю.

На думку экспертаў, што займаюцца пытаннямі моладзі, сёння трэба зрабіць усё магчымае, каб выхоўваць моладзь у духу патрыятызму, умацоўваць пераемнасць пакаленняў, весці барацьбу з дзіцячай беспрытульнасцю, падлеткавай злачыннасцю, наркаманіяй, п'янствам, маральнай распустай.

Сёння ў свеце асноўнымі праблемамі моладзевай грамадскасці з'яўляюцца недастатковае ўзаемадзеянне паміж уладамі і творчымі калектывамі, грамадскімі, палітычнымі таварыствамі, СМІ, камерцыйнымі структурамі і простымі грамадзянамі і, як след, слаба выражаная грамадская пазіцыя і актыўнасць моладзі. Толькі праз кансалідацыю прадстаўнікоў улады і моладзевых прапаноў можна дасягнуць павышэння арганізаванасці і творчай актыўнасці моладзі ў рэалізацыі эканамічных, сацыяльных, навукова-тэхнічных і маральных праблем грамадства.

Напярэдадні Дня моладзі Sputnik правёў невялікае апытанне і запытаўся ў беларускіх юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, ці ўсё іх задавальняе ў жыцці.

Большасць апытаных адказалі, што зараз складана ўладкавацца па спецыяльнасці пасля выпуску з ВНУ і што хацелася б, каб наймальнікі больш лаяльна ставіліся да маладых спецыялістаў і патрабавалі б працоўнага вопыту адразу пасля ВНУ.

Пэўная колькасць апытаных адказалі, што іх вельмі хвалюе жыллёвае пытанне — зняць жыллё ў Мінску складана, тым больш абзавесціся сям'ёй у такіх умовах.

Яшчэ частка апытаных выказала пажаданні, каб улады перагледзелі б пытанне аб вайсковым абавязку і больш увагі надавалі б развіццю культуры. 

Тэги:
моладзь, Грамадства, Дзень моладзі, Беларусь

Галоўныя тэмы