13:57 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Роджэр Мур, архіўнае фота

Памёр акцёр Роджэр Мур, легендарны выканаўца ролі Джэймса Бонда

© AP/ Fabian Bimmer
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Вядомы акцёр памёр пасля цяжкай хваробы на 90-м годзе жыцця.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Акцёр Роджэр Мур, якога ўвесь свет ведае па ролі агента 007 Джэймса Бонда, памёр сёння ва ўзросце 89 гадоў. Пра гэта абвясціла яго сям'я.

Ён сыграў знакамітага шпіёна Джэймса Бонда ў сямі фільмах "бандыяны", у тым ліку ў такіх як "Жыві і дай памерці" і "Шпіён, які мяне кахаў". Дванаццаць гадоў у ролі Бонда зрабілі Роджэра Мура знакамітасцю з сусветным імем.

Актер Роджер Мур с шведской актрисой Мод Адамс на съемках своего последнего фильма об агенте 007 Осьминожка
© AP/
Акцёр Роджэр Мур з шведскай актрысай Мод Адамс на здымках свайго апошняга фільма пра агента 007 "Васьміножка"

На сённяшні дзень Роджэр Мур з'яўляецца самым "доўгаіграючым" Бондам — першая яго роля была ў 1973 годзе, а скончыў "бандыяну" ён толькі ў 1985 годзе.

Ёсць версія, што Роджэр Мур павінен быў стаць Джэймсам Бондам нумар адзін — на гэтую ролю яго прапаноўваў сам аўтар "бандыяны" Ян Флемінг. Але ў той час ён быў заняты на здымках у іншых праектах і тытул першага Бонда дастаўся Шону Конэры.

Зрэшты, праз шмат гадоў Муру ўсё ж такі дастаўся тытул — брытанская каралева надала яму тытул Рыцара, пасля якога яго сталі афіцыйна называць Сэр Роджэр Мур. Паводле жадання акцёра яго пахаваюць у Манака. На цырымоніі развітання будуць прысутнічаць толькі блізкія члены сям'і.

Тэги:
кіно, Жыццё знакамітых людзей, Роджэр Мур, Манака, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы