МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Памёр адзін са стваральнікаў і ўдзельнікаў беларускага рэп-калектыва ЛСП Раман Сашчэка, вядомы таксама пад імем Рома Англічанін, паведамляецца на старонцы гурта "УКантакце".
Ураджэнец Магілёва Сашчэка памёр у мінулую нядзелю, яму было 29 гадоў.
"Перастала біцца сэрца нашага сябра, удзельніка гурта ЛСП, Ромы Англічаніна. Спачывай з мірам. Няхай зямля табе будзе пухам", — гаворыцца ў паведамленні гурта.
Прычына смерці рэпера не паведамляецца.
Дуэт ЛСП быў заснаваны ў 2012 годзе Раманам Сашчэкам і Алегам Саўчанкам. За сваю кар'еру гурт выпусціў чатыры студыйныя альбомы і дзевяць відэакліпаў на свае кампазіцыі.