Лукашэнка назваў кнігі пісьменніка Чаргінца праўдзівымі і павучальнымі

© Sputnik / Сергей ПушкинМікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт павіншаваў кіраўніка Саюза пісьменнікаў з 80-годдзем і пажадаў яму і далей радаваць чытачоў сваёй любоўю да жыцця і энергіяй.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Мікалая Чаргінца з 80-годдзем, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што на працягу плённай працы на пасадзе старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Чаргінец аб'яднаў творчыя сілы, каб праз мастацкае слова несці ідэалы міру, дабра, высокай духоўнасці.

"Вы атрымалі ўсеагульнае прызнанне як шматгранны пісьменнік — майстар дэтэктыўнага жанру, аўтар шырока вядомых раманаў, напісаных шмат у чым на аснове ўласных перажыванняў. Такія праўдзівыя і павучальныя кнігі сёння вельмі патрэбныя нашай моладзі", — гаворыцца ў віншаванні.

Мікалай Чаргінец - Sputnik Беларусь
Чаргінец заклікаў вырашыць на дзяржузроўні праблему кніжнай канкурэнцыі

Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу і далей радаваць чытачоў сваім жыццялюбствам, энергіяй, жаданнем быць карысным людзям і роднай Беларусі.

"У Вашай асобе гарманічна спалучаюцца самыя лепшыя якасці грамадскага дзеяча, кіраўніка, літаратара", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Мікалай Іванавіч Чаргінец нарадзіўся 17 кастрычніка 1937 года ў Мінску і вядомы не толькі як пісьменнік, але і як палітык.

Чаргінец доўгія гады працаваў у органах МУС, дзе прайшоў шлях ад лейтэнанта міліцыі да генерал-лейтэнанта ўнутранай службы.

Ён першым увёў у беларускую літаратуру жанр "міліцэйскі дэтэктыў", з'яўляецца аўтарам больш за 50 празаічных твораў, большасць з якіх — вострасюжэтныя дэтэктывы, а таксама вядомы як аўтар некалькіх кінасцэнарыяў і спектакляў.

У 1984-1987 гадах выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 

На працягу 1996-2008 гадоў тройчы выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, у 1988-2008 гадах прадстаўляў Беларусь у ААН.

За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, мае міжнародныя ўзнагароды і ганаровыя званні, лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, многія гады ўзначальвае грамадскі савет па маральнасці, заснаваны БПЦ і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Чаргінец прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і ўмацаванні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, у распрацоўцы прававых актаў СНД, быў ініцыятарам і выканаўцам рашэння СНД аб уваходжанні ў Міжпарламенцкую Асамблею АБСЕ і іншых ініцыятыў на міжнароднай арэне па лініі СНД. На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года быў даверанай асобай Лукашэнкі, які балатаваўся на прэзідэнцкую пасаду.      

Стужка навiн
0