03:04 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Паэт Якуб Колас

Тэст: складзі верш Якуба Коласа

© Sputnik/ Михаил Озерский
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
5430

Імя Якуба Коласа не проста асацыюецца з беларускай літаратурай, яго постаць сабою ўвасабляе цэлую эпоху ў гісторыі Беларусі. Нарадзіўся будучы класік 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы.

Сёння спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння песняра. Якуб Колас нарадзіўся ў сям'і Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча і Ганны Юр'еўны Лёсік. Сапраўднае імя класіка беларускай літаратуры — Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

У Мінску прэзентавалі экскурсію па месцах Якуба Коласа
© Sputnik/ Віктар Талочка / Станіслау Андросік

Бацька "песняра" быў лясніком у радзівілаўскіх уладаннях, а маці была хатняй гаспадыняй. Цікавасць да літаратуры Костусю, так звалі будучага піьсменніка ў сям'і, прывіў дзядзька Антось.

Якуб Колас пражыў амаль 74 гады шчасцлівага і паспяховага жыцця, якое было пранізана высокай творчасцю.

Вяршыняй творчасці Якуба Коласа з'яўляецца паэма "Новая зямля", якую і сам паэт лічыў сваім галоўным творам. У гэтай паэме ўслаўляецца чалавек, яго духоўная прыгажосць, яго неадольнае імкненне стаць вольным гаспадаром на роднай зямлі. Самай знакавым тварэннем песняра стала паэма "Сымон-музыка".

У ёй паэт разважае пра вытокі мастацтва, лёс народа, духоўнае адраджэнне нацыі, падымае важныя філасофскія пытанні.

У дзень нараджэння Якуба Коласа Sputnik прапануе сабраць верш беларускага песняра "Надыход зімы".

По теме

Невядомы Якуб Колас: выдатна рыхтаваў наліўкі і саліў грыбы
Мінскія адрасы Якуба Коласа наведалі турысты
Тэст: складзі верш Марыны Цвятаевай
Тэст: Багдановіч ці не?
Тэги:
тест, Жыццё знакамітых людзей, Якуб Колас, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы