22:05 08 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сёння беларусы будуюць стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек.

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

"У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаюць іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года адзначаны з'яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне", — гаворыцца ў віншаванні беларускага лідэра.

Са слоў Лукашэнкі, сацыяльна-эканамічныя прынцыпы, якія былі сфарміраваны ў часы СССР, ляглі ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэнцыялу сучаснай Беларусі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што сёння "мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне". "Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", — працягнуў ён.

"Віншую вас са знамянальнай датай — 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі. Жадаю вам моцнага здароўя, міру і поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны", — сказаў Лукашэнка. 

Тэги:
100-годдзе кастрычніцкай рэвалюцыі, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Галоўныя тэмы