01:23 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пісьменнік і сатырык Міхаіл Задорнаў

Пахаванне Міхаіла Задорнава адбудзецца 15 лістапада ў Латвіі

© Sputnik/ Максим Блинов
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Вядомы сатырык, які памёр у Маскве пасля працяглай хваробы 10 лістапада, будзе пахаваны ў Юрмале, побач з бацькам.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Пахаванне сатырыка Міхаіла Задорнава, якога не стала 10 лістапада ў Маскве, адбудзецца 15 лістапада ў латвійскай Юрмале, паведаміла сям'я артыста на яго афіцыйнай старонцы "VK"

"Паведамляем вам, што 15 лістапада ў 11:00 у саборы Аляксандра Неўскага ў Рызе пачнецца адпяванне, пасля якога Міхаіл будзе пахаваны ў Юрмале, на могілках Яундубулты побач са сваім бацькам", — гаворыцца ў паведамленні сям'і.

Пісьменнік-сатырык Міхаіл Задорнаў
© Sputnik/ Евгений Биятов

Акрамя таго, сваякі падзякавалі ўсім, хто падтрымаў іх "у гэтыя цяжкія дні".

"Дзякуем вам за цёплыя словы, спачуванне, праяўленую вамі далікатнасць. Мы заўсёды ведалі, што ў Міхаіла інтэлігентны глядач", — адзначаецца ў паведамленні.

Як раней паведамляў Sputnik Беларусь, Міхаіла Задорнава не стала на 70-м годзе жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы — у пісьменніка была пухліна галаўнога мозгу. Спачуванні сям'і сатырыка выказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Развітанне з акцёрам прайшло ў Маскве ў нядзелю, 12 лістапада.

Апошняя воля пісьменніка

У завяшчанні, змест якога быў абвешчаны пасля смерці сатырыка, Задорнаў прасіў пахаваць яго ў адной магіле з бацькам — заслужаным дзеячам культуры Латвійскай ССР, лаўрэатам Сталінскай прэміі, пісьменнікам і сцэнарыстам Мікалаем Задорнавым, які спачывае ў Юрмале. Цела да месца пахавання Задорнаў папрасіў перавозіць толькі наземным транспартам.

Акрамя таго, Задорнаў прасіў падтрымаць рускамоўную бібліятэку ў Рызе.

Нагадаем, што сатырык нарадзіўся менавіта ў Юрмале (Латвійская СССР) у 1948 годзе, хоць школу ён скончыў ужо ў сталіцы краіны — Рызе. Пазней ён перабраўся ў Маскву, дзе вучыўся ў Авіяцыйным інстытуце.     

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы