Развітанне з Дзмітрыем Хварастоўскім пройдзе ў Маскве

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкРасійскі спявак Дзмітрый Хварастоўскі
Расійскі спявак Дзмітрый Хварастоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дакладная дата развітання з вядомым оперным спеваком невядомая, аднак вызначана, што пройдзе яно ў расійскай сталіцы.

МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Развітанне са спеваком Дзмітрыем Хварастоўскім, які памёр у Лондане ў ноч на сераду, пройдзе ў Маскве. Пра гэта заявіла блізкая сяброўка спевака, паэтка Лілія Вінаградава.

"Гэта дакладна будзе ў Маскве. Пакуль усё на стадыі арганізацыі. Дакладнай даты няма", — прыводзіць агенцтва "РИА Новости" словы Вінаградавай.

Оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі - Sputnik Беларусь
Спявак Дзмітрый Хварастоўскі памёр у Лондане

Оперны спявак памёр ва ўзросце 55 гадоў у Лондане. Апошнія некалькі гадоў Хварастоўскі пакутаваў ад анкалагічнага захворвання (у яго была дыягнаставана пухліна галаўнога мозгу).

Пра хваробу стала вядома ў 2015 годзе, калі пачаліся адмены канцэртаў спевака. Аднак, калі дазваляла здароўе, ён працягваў працаваць і выступаць.

У кастрычніку інтэрнэт-рэсурсы паведамілі, што знакамітага опернага спевака не стала. Тады жонка Хварастоўскага з абурэннем абвергла гэтую інфармацыю. У гэты раз сям'я вестку пра смерць пацвердзіла.

Стужка навiн
0