12:09 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
14 жніўня

Які сёння дзень: 14 жніўня 2018 года

Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
5340

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён.

У гэты дзень была падпісаная Крэўская унія. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 жніўня

Хто нарадзіўся 14 жніўня

  • 1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.
  • 1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.
  • 1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.
  • 1965 год: Алена Купчына, беларускі дыпламат.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.

14 жніўня ў народным календары

Сёння адзначаецца Мядовы Спас — пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей. 

Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама свецяць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і дамашні скот. Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.

Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць. "Ад першага Спаса халодныя росы" – блізка ўжо восень.

Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танцаваць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы