22:17 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
24 жніўня

Які сёння дзень: 24 жніўня 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
43 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 129 дзён.

Сёння Украіна святкуе Дзень незалежнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 жніўня

  • У  1654 годзе адбылася Бітва пад Шапялевічамі, у якой літоўскае войска пацярпела першую паразу падчас Трынаццацігадовай вайны.
  • У 1991 годзе Вярхоўная Рада Украіны прыняла дэклярацыю аб незалежнасці.
  • У 1991 годзе Міхаіл Гарбачоў сышоў з пасады генэральнага сакратара КПСС.

Хто нарадзіўся 24 жніўня

  • 1879 год: Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер.
  • 1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1901 год Сямён Гершгорын, савецкі матэматык беларускага паходжання.
  • 1906 год: Юльян Саковіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1928 год: Янка Раманоўскі, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся аргенцінскі пісьменнік Хорхе Луіс Борхес, лідар Палесціны Ясір Арафат і бразільскі пісьменнік Паала Каэльё.

24 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння ўшаноўваюць памяць святых Еўпла, Васіля і Феадора. Апошнім моляцца, каб яны пазбавілі ад граха срэбралюбія. Гэта тлумачыць наступнае паданне. Васіль і Феадор былі сябрамі. Аднойчы, калі Васіль адсутнічаў, к Феадору прыйшоў бес у яго абліччы і расказаў, дзе зарыты скарб. Феадор знайшоў золата і хацеў купіць дом і пайсці з манастыра, але неўзабаве вярнуўся Васіль, і падман быў раскрыты. Князь Мсціслаў між тым даведаўся пра скарб, але Феадор адказаў, што зарыў золата, а Бог адняў у яго памяць, і ён не можа сказаць, дзе. Князь не паверыў і катаваў, а затым забіў Феадора і Васіля. Васіль перад смерцю прадказаў Мсціславу, што ён загіне ад стралы – менавіта так і адбылося.

Каталікі у гэты дзень успамінаюць святога Барталамея (Баўтрамея). Менавіта 24 жніўня 1572 года адбылася жудасная падзея — разня пратэстантаў у Парыжы, якая і атрымала назву Барталамееўскай ночы.

У народзе казалі: прыйшоў Барталамей – на зіму жыта сей. Жыта ўжо сабрана, але палявыя працы не прыпыняліся.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы