01:46 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
9 верасня

Які сёння дзень: 9 верасня 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
34 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.

У гэты дзень 17 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ў другі раз перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 верасня

  • У 1609 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачало аблогу Смаленска.
  • У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
  • У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
  • У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.
  • У 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Хто нарадзіўся 9 верасня

  • 1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
  • 1958 год: Міра Лукша, беларуская пісьменніца.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х'ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.

У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярыма або под столлю, каб уберагчы дом ад злых сіл. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны бусы, якія таксама лічыліся абярэгам.

Па рабіне таксама вызначалі надвор'е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць марозы.

Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы