19:27 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
19 верасня

Які сёння дзень: 19 верасня 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
38 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.

У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 верасня

  • У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
  • У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць мінскія тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
  • У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
  • У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

  • 1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
  • 1958 год: Ігар Цішын, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязаны два паданні: непасрэдна з гісторыяй будаўніцтва і з уратаваннем храма. Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дарунак мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады. Але ў IV стагоддзі паганцы паспрабавалі разбурыць храм з дапамогай плыні дзвюх рэк, якія аб'ядналі і накіравалі іх плынь на будынак. Па малітве служыцеля храма з'явіўся сам Архістраціг Міхаіл і ўдарыў сваім жазлом па скале. Ад гэтага ўдару з'явілася шчыліна, у якую і трапіла вада. Менавіта пра гэты цуд і ўспамінаюць 19 верасня.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор'е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор'е. "З Міхаіла зіма марозы куе", — казалі ў народзе.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы