06:27 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
20 верасня

Які сёння дзень: 20 верасня 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
33 0 0

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шасцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 102 дні.

У гэты дзень у 1945 годзе адкрыўся Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 верасня

  • У 1620 годзе войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Жалкеўскім пацярпела паразу ў бітве пры Цацоры на рацэ Прут ад асманскага войска Іскандэр-пашы.
  • У 1944 годзе ў складзе БССР былі ўтвораны Гродзенская, Бабруйская і Маладзечанская вобласці, апошнія дзве былі скасаваныя ў 1954 і 1960 гг. адпаведна.
  • У 1945 годзе быў адкрыты для наведвальнікаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
  • У 1950 годзе ў Нью-Ёрку пачала выходзіць газета "Беларус".

Хто нарадзіўся 20 верасня

  • 1764 год: Юзаф Коцел, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года.
  • 1810 год: Плацыд Янкоўскі, беларускі пісьменнік і перакладчык, уніяцкі і праваслаўны святар.
  • 1903 год: Наталля Арсеннева, беларуская паэтэса.
  • 1943 год: Ніна Мацяш, беларуская паэтэса і перакладчыца.
  • 1959 год: Яўген Паплаўскі, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся італьянская актрыса Сафі Ларэн і амерыканскі пісьменнік-фантаст Джордж Марцін.

20 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Сазонта і вялебнага Лукі.

20 верасня на агародзе збіралі ўраджай цыбулі. Лічылася, што калі цыбулю з новага ўраджая прыгатуюць да гэтага дня, ураджай цалкам загіне, таму гаспадыні нават вартавалі сваі грады, каб ніякі зламыснік не ўчыніў такой шкоды.

У народзе верылі, што цыбуля можа адпудзіць нячысцікаў, таму яго звязкі развешвалі ў хаце – асабліва калі там хтосьці хварэў. Таксама лічылася, што трэба ў гэты дзень з'есці цыбуліну – тады ўвесь год ніякая хвароба не прычэпіцца.

У гэты дзень назіралі за пералётнымі птушкамі: калі яны ляцелі нізка, хутка будзе дождж.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы