https://bel.sputnik.by/20240927/kakoj-segodnya-den-27-verasnya-1037833211.html
Які сёння дзень: 27 верасня 2024 года
Які сёння дзень: 27 верасня 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён. 27.09.2024, Sputnik Беларусь
2024-09-27T05:57+0300
2024-09-27T05:57+0300
2024-09-27T05:57+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
узвіжанне
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104280/88/1042808846_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_3b9d61686fb93791f78d68b0964bac62.jpg
У гэты дзень святкуецца сусветны дзень турызму. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 27 верасняХто нарадзіўся 27 верасняТаксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін.27 верасня ў народным календарыСёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і посце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў. Лічылася, што ў гэты дзень ўсе змеі накіроўваюцца ў лес, каб паснуць там да вясны. У народзе казалі: "Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". На Узвіжанне ў лес не хадзілі – баяліся ўкусаў. Калі ж раптам хтосьці сустракаў вужынага караля – вялізарнага вужа ў залатой кароне – трэба было не пужацца, а разаслаць перад ім абрус, падаць хлеб-соль і пакланіцца. Тады той, калі папаўзе праз абрус, скіне карону. Яна нібыта надавала ўладальніку мудрасць і здольнасць чытаць чужыя думкі.Існуе яшчэ адно прачытанне легенды, толькі вужыны цар мае не карону, а залатыя рожкі. Раніцай на Узвіжанне трэба было знайсці клубок гадзюк, якія ахоўваюць цара, і ўдарыць па ім, а потым схапіць рожкі і хутчэй бегчы. Лічыцца, што з дапамогай гэтых рожак можна адчыніць любы замок.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104280/88/1042808846_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_f9a2f279d21b4720a993cce3749318ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, узвіжанне, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, узвіжанне, народны каляндар
Які сёння дзень: 27 верасня 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 95 дзён.
У гэты дзень святкуецца сусветны дзень турызму. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 27 верасня
У 1605 годзе войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію.
У 1944 годзе пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войск і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войск.
У 1977 годзе пачала працаваць Чарнобыльская АЭС.
Хто нарадзіўся 27 верасня
1533 год: Стэфан Баторый, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1903 год: Вера Харужая, дзеячка КПЗБ.
1906 год: Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.
1909 год: Лукаш Калюга, беларускі пісьменнік.
1947 год: Уладзімір Міхнюк, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі футбаліст Франчэска Тоці і канадская спявачка Аўрыл Лавін.
27 верасня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква святкуе Узвіжанне. Гэта свята ў памяць аб пакутах Хрыста на крыжы дзеля выратавання роду чалавечага. Гэты дзень праводзяць у малітвах і посце. Свята называецца Узвіжанне таму, што падчас яго крыж уздымаецца (здвіжаецца) над натоўпам вернікаў.
Лічылася, што ў гэты дзень ўсе змеі накіроўваюцца ў лес, каб паснуць там да вясны. У народзе казалі: "Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару". На Узвіжанне ў лес не хадзілі – баяліся ўкусаў. Калі ж раптам хтосьці сустракаў вужынага караля – вялізарнага вужа ў залатой кароне – трэба было не пужацца, а разаслаць перад ім абрус, падаць хлеб-соль і пакланіцца. Тады той, калі папаўзе праз абрус, скіне карону. Яна нібыта надавала ўладальніку мудрасць і здольнасць чытаць чужыя думкі.
Існуе яшчэ адно прачытанне легенды, толькі вужыны цар мае не карону, а залатыя рожкі. Раніцай на Узвіжанне трэба было знайсці клубок гадзюк, якія ахоўваюць цара, і ўдарыць па ім, а потым схапіць рожкі і хутчэй бегчы. Лічыцца, што з дапамогай гэтых рожак можна адчыніць любы замок.