https://bel.sputnik.by/20241008/kakoj-segodnya-den-8-kastrychnika-1037970543.html
Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2024 года
Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 84 дні. 08.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-08T05:49+0300
2024-10-08T05:49+0300
2024-10-08T05:49+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
народны каляндар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104292/10/1042921041_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_2cb08b4f9afb2f4174697f8d5f784a68.jpg
У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 8 кастрычнікаХто нарадзіўся 8 кастрычнікаТаксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.8 кастрычніка ў народным календарыУ гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна парэзанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104292/10/1042921041_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_4cf4cbb9df47eedb827b85bcc974dc95.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь, народны каляндар
Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 84 дні.
У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 8 кастрычніка
У 1500 годзе: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
У 1586 годзе ў Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
У 1917 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".
Хто нарадзіўся 8 кастрычніка
1831 год: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар.
1947 год: Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
1976 год: Сяргей Пархоменка, беларускі рэпер, вядомы пад псеўданімам Сярога.
Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.
8 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.
Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна парэзанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.
Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.