Які сёння дзень: 13 кастрычніка 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 13 кастрычніка 2023 года
Які сёння дзень: 13 кастрычніка 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 79 дзён.
Сёння святкуюць Міжнародны дзень па зніжэнні рызык стыхійных бедстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 13 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 кастрычніка

У 1795 годзе ў Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Венгрыі, Прусіі і Расіі падпісалі канвенцыю аб 3-м падзеле Рэчы Паспалітай.
У 1929 годзе ў Мінску пачаўся рух трамваяў.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Замбіяй.
У 1999 годзе была створаная Віцебская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 13 кастрычніка

1847 год: Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.
1888 год: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1896 год: Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва.
Таксама сёння нарадзіліся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр і французскі спявак-шансанье Іў Мантан.

13 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святапакутніка Грыгорыя, які паходзіў з роду грузінскіх цароў.
У народзе Грыгорыя называлі Рыгор Саламяны, таму што ў гэты дзень выносілі з хаты матрацы, вытрасалі з іх старую салому. Па стане гэтай саломы меркавалі пра здароў'е чалавека: ці не падгніла салома, не адсырэла.
13 кастрычніка таксама маці мыла малых дзяцей з рэшата: налівала ў яго цёплую ваду і палівала малога, нібы душам. Гэты дзень лічыўся спрыяльны для вылячэння псуты ў дзяцей.
Калі ў гэты дзень выпаў снег, лічылася, што зіма прыйдзе яшчэ не скора, а лета будзе добрым і ўраджайным.
Стужка навiн
0