https://bel.sputnik.by/20241014/Yak-snnya-dzen-14-kastrychnka-1038098550.html
Які сёння дзень: 14 кастрычніка 2024 года
Які сёння дзень: 14 кастрычніка 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 78 дзён. 14.10.2024, Sputnik Беларусь
2024-10-14T05:57+0300
2024-10-14T05:57+0300
2024-10-14T05:57+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101814/70/1018147016_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_cdcd8b2d12744828852f10f6b6892e05.jpg
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 14 кастрычнікаХто нарадзіўся 14 кастрычнікаТаксама сёння нарадзіліся заснавальнік іспанскай інквізіцыі Томас Тарквемада і савецкі палкаводзец Андрэй Яроменка.14 кастрычніка ў народным календарыСёння Праваслаўная царква святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы – адно з найбольш шанаваных у народзе свят. Яно было ўстаноўлена ў гонар падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопале ў 910 годзе.У той час горад быў у аблозе, і яго жыхары малілі бога аб дапамозе. Падчас службы блажэнны Андрэй і яго вучань сталі сведкамі з'яўлення Божай Маці, якая падняла сваё галаўное покрыва мафорый над людзьмі ў знак свайго заступніцтва.Гэта свята таксама называюць Трэцяй Прачыстай. У народзе гавораць: "Прышлі Пакровы і запыталі: "Да зімы гатовы?". Ішоў вясельны перыяд – Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада – піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам. У гэты час казалі: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом".Лічылася, што зямля "закрываецца" ад Пакроваў і да вясны ніхто не зможа знайсці скарбаў да Юр'ева дня. Таксама лічылася, што на Пакровы трэба даць сена карове, нават калі яслі стаяць поўныя. У хатах тапілі печы і пеклі бліны.Пра надвор'е казалі, што якое яно будзе на Пакровы, такое пратрымаецца ўсю зіму.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101814/70/1018147016_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_7b12659dfa389c740f2fc4c6228ef46d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 14 кастрычніка 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 78 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 14 кастрычніка
У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
У 1964 годзе Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.
У 1999 годзе быў створаны беларускі заказнік Выдрыца.
Хто нарадзіўся 14 кастрычніка
1899 год: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша".
1929 год: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык.
1946 год: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык.
1981 год: Руслан Аляхно, беларускі спявак.
Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік іспанскай інквізіцыі Томас Тарквемада і савецкі палкаводзец Андрэй Яроменка.
14 кастрычніка ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква святкуе Пакровы Прасвятой Багародзіцы – адно з найбольш шанаваных у народзе свят. Яно было ўстаноўлена ў гонар падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопале ў 910 годзе.
У той час горад быў у аблозе, і яго жыхары малілі бога аб дапамозе. Падчас службы блажэнны Андрэй і яго вучань сталі сведкамі з'яўлення Божай Маці, якая падняла сваё галаўное покрыва мафорый над людзьмі ў знак свайго заступніцтва.
Гэта свята таксама называюць Трэцяй Прачыстай. У народзе гавораць: "Прышлі Пакровы і запыталі: "Да зімы гатовы?". Ішоў вясельны перыяд – Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада – піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам. У гэты час казалі: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом".
Лічылася, што зямля "закрываецца" ад Пакроваў і да вясны ніхто не зможа знайсці скарбаў да Юр'ева дня. Таксама лічылася, што на Пакровы трэба даць сена карове, нават калі яслі стаяць поўныя. У хатах тапілі печы і пеклі бліны.
Пра надвор'е казалі, што якое яно будзе на Пакровы, такое пратрымаецца ўсю зіму.