19:18 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
18 кастрычніка

Які сёння дзень: 18 кастрычніка 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 74 дні.

У гэты дзень у 1523 годзе нарадзілася Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 кастрычніка

  • У 1905 годзе адбыўся курлоўскі расстрэл у Мінску.
  • У 1920 годзе спыніліся ваенныя дзеянні ў ходзе савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў.

Хто нарадзіўся 18 кастрычніка

  • 1523 год: Ганна Ягелонка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская ў 1575-1596.
  • 1680 год: Ян Фрыдэрык Сапега, вялікі канцлер літоўскі.
  • 1891 год: Лукаш Голад, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы.
  • 1893 год: Уладзімір Уладамірскі, беларускі акцёр.
  • 1906 год: Алесь Салагуб, беларускі паэт.
  • 1947 год: Юрый Хашчавацкі, беларускі кінарэжысёр.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Чжу Сі і пісьменнік-фантаст Кір Булычоў.

18 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутніцу Харытыну Амісійскую і святую Харытыну Літоўскую, якая лічыцца заступніцай Літвы.

У народзе пра гэты дзень казалі: "Гарыць лучына, тчэ Харытына", "На Харытыну першыя халсціны". Дзяўчыны збіраліся на вячоркі і прымаліся за працу: пралі, ткалі і шылі. Каб працаваць было весялей, спявалі. З воўны не толькі ткалі, але і валялі валёнкі.

Калі 18 катрычніка выпадаў снег, а на дрэвах яшчэ трымалася лісце, лічылася, што ён хутка растае. Безветраны дзень прадвяшчаў хуткае пахаладанне.  

Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы