22:07 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
20 кастрычніка

Які сёння дзень: 20 кастрычніка 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
3220

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 72 дні.

У гэты дзень у 1947 годзе быў аткрыты Гродзенскі абласны драматычны тэатр. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 кастрычніка

  • У 1506 годзе на княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары.
  • У 1655 годзе была заключана Кейданаўская унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, уніцыятарам была група паноў і шляхты з Жамойці, да якіх далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.
  • У 1920 годзе на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.
  • У 1947 годзе адбылося адкрыццё Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ААЭ.

Хто нарадзіўся 20 кастрычніка

  • 1677 год: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1733 год: Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.
  • 1859 год: Антон Брадоўскі, калекцыянер, музейны работнік, заснавальнік Віцебскага губернскага музея.
  • 1885 год: Аляксандр Бурбіс, беларускі палітычны дзеяч.
  • 1892 год: Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
  • 1906 год: Канстанцін Быліч, беларускі акцёр.
  • 1947 год: Юрка Голуб, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Арцюр Рэмбо і польскі філосаф Казімір Твардоўскі.

20 кастрычніка ў народным календары

Сёння дзень святых Сергія і Пелагеі. У асобных рэгіёнах Беларусі яго лічылі пачаткам зімы, таму называлі святога Сяргей Зімовы. У той час як на Сяргея зіма пачыналася, сапраўды ўстанаўлівалася яна толькі ў Матронін дзень, 22 лістапада.

У народзе казалі: "Сяргей інеем травы б'е, а Матрона зіме назад павярнуць не дае".

У гэты дзень уважліва назіралі за надвор'ем. Калі снег выпал, але лісце з дрэў яшчэ не абляцела, зіма прыйдзе позна. Калі было сонечна і ясна, цёпла будзе яшчэ тры тыдні. Калі месяц ў гэты дзень бледны, варта чакаць маразоў.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы