09:47 13 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
27 кастрычніка

Які сёння дзень: 27 кастрычніка 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
8610

Гэты дзень з'яўляецца трохсотым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 65 дзён.

У гэты дзень у 1989 годзе Беларусь стала бяз'ядзернай дзяржавай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 кастрычніка

  • У 1989 годзе ў Дзяржынскім раёне на вайсковай базе пад в. Станькава паводле савецка-амерыканскага дагавору пра ліквідацыю ракет сярэдняй і малой дальнасці была знішчана апошняя ракета СС-23, Беларусь стала бяз’ядзернай тэрыторыяй.

Хто нарадзіўся 27 кастрычніка

  • 1890 год: Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
  • 1908 год: Уладзімір Сакалоў, беларускі мастак-графік.
  • 1911 год: Мікола Лобан, беларускі пісьменнік і мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі гуманіст Эразм Ратэрдамскі, брытанскі першаадкрывальнік Джэймс Кук і італьянскі скрыпач-віртуоз Нікола Паганіні.

27 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць Параскевы Сербскай. Гэта святая лічыцца заступніцай жаночай справы, перад усім прадзення. На Параскеву-льняніцу пачыналі мяць і церабіць лён. Таму яшчэ адна назва гэтага дня – Параскева-Трапальніца. Прасці забаранялася ў пятніцу: казалі, што ў таго, хто прадзе ў пятніцу, бацькі на тым свеце будуць сляпыя, таму што ў вочы трапіць кастрыца.

Таксама ў гэты дзень не варта было смяяцца, бо лічылася, што хто на Параскеву многа смяецца, у старасці будзе плакаць. На Параскеву ўдовы і старыя дзевы маліліся, каб Бог паслаў ім суджанага.

У народзе гэты дзень таксама называлі Параскева Гразнуха. "На Гразнуху не бывае суха", - казалі людзі. Такое надвор'е звычайна празягвалася чатыры тыдні – да самай зімы.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы