01:46 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
1 лістапада

Які сёння дзень: 1 лістапада 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
3510

Гэты дзень з'яўляецца трыста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 лістапада

  • У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам.

Хто нарадзіўся 1 лістапада

  • 1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца.
  • 1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.
  • 1912 год: Янка Золак, беларускі паэт, выдавец.
  • 1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1933 год: Вера Ляшук, беларускі літаратуразнавец.
  • Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.

1 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а каталікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.

У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок. Лічылася, што гэтыя птушкі сваім неперарыўным крыкам адпуджваюць ад коней хлеўнікаў, якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.

Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або жэмчугам.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы