12:10 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
3 лістапада

Які сёння дзень: 3 лістапада 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 58 дзён.

У гэты дзень нарадзіўся выбітны класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 лістапада

  • У 1927 годзе адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка у Мінску.
  • У 1961 годзе быў дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску.
  • У 1972 годзе ў Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

Хто нарадзіўся 3 лістапада

  • 1702 год: Караль Карыцкі, доктар філасофіі, педагог, пісьменнік.
  • 1882 год: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
  • 1890 год: Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскія скульптар і ювелір Бенвенута Чэліні і кампазітар Вінчэнца Беліні.

3 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іларыёна Вялікага.

У гэты дзень людзі чакалі пахаладання, таму лічылася, што не варта адпраўляцца ў далёкі шлях. Калі на Іларыёна выпадаў снег, у наступным годзе чакалі добрага ўраджаю збожжа. Калі снег у гэты дзень выпаў і не растаў, увёсну будзе шмат пралесак.  

На бліжэйшы перыяд народны прагноз быў такі: калі дым уздымаецца роўна, надвор'е будзе добрым. Калі на ветках шмат снегу, снегапад будзе яшчэ некалькі дзён. Зорнае неба абяцала добрае, але марознае надвор'е.

Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы