22:22 17 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
6 лістапада

Які сёння дзень: 6 лістапада 2018 года

© Sputnik
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 55 дзён.

У гэты дзень у 1884 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Язэп Лёсік. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 лістапада

  • У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.

Хто нарадзіўся 6 лістапада

  • 1742 год: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог.
  • 1884 год: Язэп Лёсік, беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог.
  • 1912 год: Віктар Войтанка, беларускі грамадскі дзеяч, урач, святар.
  • 1963 год: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак

Таксама сёння нарадзіліся вынаходнік саксафона Адольф Антуан Жазеф Сакс і амерыканская актрыса Эма Стоўн.

6 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень ідуць у храм пакланіцца іконе Божай Маці "Усіх гаротных Радасць". Маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах і вылечыла нядугі.

У народзе гэты дзень называлі Лучына. Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну, якую звычайна ставілі ў пярэднім куце. Дзяўчыны ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі.

Па таму, як паводзіць сябе лучына, меркавалі пра надвор'е. Калі яна доўга не загараецца і іскрыць – будзе адліга, а трышчыць – да маразоў.

Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы