Які сёння дзень: 6 лістапада 2023 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 6 лістапада 2023 года
Які сёння дзень: 6 лістапада 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыста дзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 55 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 лістапада

У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аргенцінай.

Хто нарадзіўся 6 лістапада

1742 год: Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, педагог.
1884 год: беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, родны дзядзька Якуба Коласа Язэп Лёсік
1963 год: Анатоль Жураўлёў, беларускі мастак
Таксама сёння нарадзіліся вынаходнік саксафона Адольф Антуан Жазеф Сакс і амерыканская актрыса Эма Стоўн.

6 лістапада ў народным календары

Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень ідуць у храм пакланіцца іконе Божай Маці "Усіх гаротных Радасць". Маліліся, каб яна дапамагла ў цяжкіх абставінах і вылечыла нядугі.
У народзе гэты дзень называлі Лучына. Ужо хутка цямнее, таму ў хатах запальвалі лучыну, якую звычайна ставілі ў пярэднім куце. Дзяўчыны ладзілі вячоркі, пры святле лучыны пралі і шылі.
Па тым, як паводзіць сябе лучына, меркавалі пра надвор'е. Калі яна доўга не загараецца і іскрыць – будзе адліга, а трышчыць – да маразоў.
Стужка навiн
0