https://bel.sputnik.by/20241114/Yak-snnya-dzen-14-lstapada-1038629645.html
Які сёння дзень: 14 лістапада 2024 года
Які сёння дзень: 14 лістапада 2024 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца трыста дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 47 дзён. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T05:54+0300
2024-11-14T05:54+0300
2024-11-14T05:54+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/13/1056581094_0:0:3043:1713_1920x0_80_0_0_2ff15be50b3ee36d8e90e28f43521e1f.jpg
У гэты дзень адзначаюцца Восеньскія Кузьмінкі – свята кавалёў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 14 лістападаХто нарадзіўся 14 лістападаТаксама сёння нарадзіліся французскі мастак Клод Манэ і шведская дзіцячая пісьменніца Астрыд Ліндгрэн.14 лістапада ў народным календарыУ гэты дзень вернікі шануюць памяць бяссрэбранікаў Кузьмы і Дзям'яна. 14 лістапада яшчэ называлі Восеньскія Кузьмінкі. Кузьма (або Касьма) і Дзям'ян лічыліся заступнікамі рамёстваў, дамашняй птушкі і шлюбу. Ім маліліся аб міры ў сям'і і дапамозе ў навучанні і працы.Асабліва шанавалі ў гэты дзень кавалёў. Прафесія каваля была вельмі запатрабаваная, таму што майстры рабілі сярпы, цэпы, падковы, іншыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы і зброю. Кавалёў паважалі і крыху баяліся, таму што верылі, што яны могуць знацца з нячыстай сілай. Чорт нібыта мог навучыць каваля рабіць асабліва добрую зброю. Але лічыліся кавалі і абаронцамі ад злых сіл, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.Пра Кузьму і Дзям'яна казалі, што яны куюць зоркі на неба, а таксама закоўваюць рэкі лёдам. Казалі: "Кузьма закуе, а Міхаіл раскуе", таму што ў Міхайлаў дзень часта бывала адліга.У гэты дзень таксама рэзалі курэй і варылі піва. Лічылася, што калі з'есці 14 лістапада курынае мяса, куры заўсёды будуць вадзіцца ў хаце.Калі сёння дзень цёплы, зіма не будзе марознай. Выпала шмат снегу – вясной варта чакаць паводку.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/13/1056581094_0:0:2561:1921_1920x0_80_0_0_6f6152f9b280e41beae5078011003585.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 14 лістапада 2024 года
Гэты дзень з'яўляецца трыста дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 47 дзён.
У гэты дзень адзначаюцца Восеньскія Кузьмінкі – свята кавалёў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 14 лістапада
У 1926 годзе ў Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
Хто нарадзіўся 14 лістапада
1812 год: Паўлюк Багрым, беларускі паэт.
1905 год: Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1958 год: Уладзімір Качан, беларускі жывапісец-манументаліст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Клод Манэ і шведская дзіцячая пісьменніца Астрыд Ліндгрэн.
14 лістапада ў народным календары
У гэты дзень вернікі шануюць памяць бяссрэбранікаў Кузьмы і Дзям'яна. 14 лістапада яшчэ называлі Восеньскія Кузьмінкі. Кузьма (або Касьма) і Дзям'ян лічыліся заступнікамі рамёстваў, дамашняй птушкі і шлюбу. Ім маліліся аб міры ў сям'і і дапамозе ў навучанні і працы.
Асабліва шанавалі ў гэты дзень кавалёў. Прафесія каваля была вельмі запатрабаваная, таму што майстры рабілі сярпы, цэпы, падковы, іншыя патрэбныя ў гаспадарцы рэчы і зброю. Кавалёў паважалі і крыху баяліся, таму што верылі, што яны могуць знацца з нячыстай сілай. Чорт нібыта мог навучыць каваля рабіць асабліва добрую зброю. Але лічыліся кавалі і абаронцамі ад злых сіл, якія, як вядома, баяцца агню і жалеза.
Пра Кузьму і Дзям'яна казалі, што яны куюць зоркі на неба, а таксама закоўваюць рэкі лёдам. Казалі: "Кузьма закуе, а Міхаіл раскуе", таму што ў Міхайлаў дзень часта бывала адліга.
У гэты дзень таксама рэзалі курэй і варылі піва. Лічылася, што калі з'есці 14 лістапада курынае мяса, куры заўсёды будуць вадзіцца ў хаце.
Калі сёння дзень цёплы, зіма не будзе марознай. Выпала шмат снегу – вясной варта чакаць паводку.