15:35 21 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Снягір

Які сёння дзень: 12 снежня 2018 года

© Sputnik / Алексей Мальгавко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (155)
12 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 19 дзён.

Якія падзеі адбыліся 12 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 снежня

  • У 1991 годзе Расія выйшла са складу СССР.

Хто нарадзіўся 12 снежня

  • 1886 год: Юліяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.
  • 1968 год: Усевалад Гарачка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Гюстаў Флабер, нарвежскі мастак Эдвард Мунк і амерыканскі акцёр, спявак і шоўмен Фрэнк Сінатра.

12 снежня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Парамона і 370 пакутнікаў.

У гэты час рэкі замярзаюць, вялікая рыба хаваецца, мядзведзі засынаюць у бярлогах. Да 12 снежня імкнуліся назапасіць дровы на зіму, таму што пасля шлях у лес замяце і зрабіць гэта будзе вельмі цяжка. У народзе існавала прымаўка: "Дроў напасіся, лесу пакланіся". Лес і карміў нашых продкаў, і саграваў іх.

Таксама ў некаторых мясцінах існаваў звычай прасіць у гэты дзень пазыку – не важна, што: муку, яйкі, дробныя прылады для працы. Лічылася, што той, каму пазыку дадуць, будзе шчаслівы ў наступным годзе.

Калі раніцай ішоў снег, завіруха будзе працягвацца яшчэ амаль тыдзень – да Мікалая, 19 снежня. Снегапад лічыўся добрай прыкметай – значыць, будзе добры ўраджай.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (155)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы