21:39 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Сонейка ўзімку

Які сёння дзень: 14 снежня 2018 года

© Sputnik Анастасия Куприянова
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (152)
9 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 17 дзён.

Якія падзеі адбыліся 14 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 снежня

  • У 1862 годзе ў Мінску назіралася паўночнае ззянне.
  • У 1906 годзе ў Мінску заснавана кніжнае таварыства "Мінчук".
  • У 1987 годзе быў створаны Беларускі саюз дызайнераў.

Хто нарадзіўся 14 снежня

  • 1912 год: Уладзімір Карол, беларускі і савецкі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся французскі ўрач і гісторык Настрадамус і дацкі астраном Ціха Брагэ.

14 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Навума – аднаго з 12 малых прарокаў. У народзе яго празвалі Навум-настаўнік або Навум Граматнік. Казалі: "Прарок Навум наставіць на вум".

З гэтага дня вучылі дзяцей грамаце і маліліся святому, каб ён дапамог у навучанні. Існавала таксама выслоўе: "Чаму з моладу не навучыўся, таго і пад старасць не будзеш ведаць".

Сельскія дзеці, якія дапамагалі бацькам збіраць ураджай і з працай па дому, маглі пачынаць вучыцца толькі тады, калі сельскагаспадарчыя працы спыняліся і ў іх з'яўляўся вольны час.

Калі на навума вецер дзьме паўночны, хутка пахаладанне.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (152)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы