21:28 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Які сёння дзень: 18 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 18 снежня 2018 года

CC0 / Pixabay / suesnyder722
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
6 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 13 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта, а таксама Сусветны дзень сноўбордзінга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 снежня

  • У 1882 годзе ў Беларусі былі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі. Яны злучылі гомельскі маёнтак князя Паскевіча-Эрыванскага з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
  • У 1965 годзе ў Мінску быў уведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.

Хто нарадзіўся 18 снежня

  • 1883 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак.
  • 1928 год: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Брэд Піт і амерыканская спявачка Крысціна Агілера.

18 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Саввы, які мог ацаляць хворых і выганяць з людзей бесаў.

У гэты дзень сяляне імкнуліся не выходзіць з дому без патрэбы, таму што звычайна на Савву быў моцны мароз. Людзі верылі, што на Савву нельга займацца ніякай сур'ёзнай працай, таму што нічога ўсё роўна не атрымаецца, таму бераглі лучыну і рана клаліся спаць.

Калі 18 снежня на снезе бачылі вавёрак, гэта прадказвала хуткую адлігу. Спевы снегіра, наадварот, абяцалі завіруху і холад.

Галоўныя тэмы