07:18 07 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Які сёння дзень: 19 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 19 снежня 2018 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
5010

Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 12 дзён.

Якія падзеі адбыліся 19 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 19 снежня

  • У 1890 годзе ў Пецярбургу ў Марыінскім тэатры прайшла прэм’ера "Пікавай дамы" П. І. Чайкоўскага.
  • У 1997 годзе ў кінатэатрах ЗША адбылася прэм’ера фільма "Тытанік".
  • У 2010 годзе прайшлі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Хто нарадзіўся 19 снежня

  • 1906 год: Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазітар.
  • 1934 год: Аляксей Мікуліч, беларускі антраполаг.

Таксама сёння нарадзіліся французская спявачка Эдзіт Піяф і англійскі акцёр Ральф Рычардсан.

19 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Мікалая Цудатворца.

У народзе з гэтага дня пачыналася сватанне. Тыя, хто марыў узяцца шлюбам, маліліся Мікалаю Цудатворцу. Таксама яму маліліся аб удачы ў рабоце, здароў'і і шчасці.

На Мікалая ладзілі ярмаркі і гулянні. Лічылася таксама, што калі вы з кім-небудзь пасварыліся, у гэты дзень абавязкова трэба памірыцца.

Калі да 19 снежня зіма была марозная, пасля гэтага дня пачыналася адліга. Колькі на Мікалая выпала снегу, столькі будзе і травы ўвёсну.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы