22:39 19 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Які сёння дзень: 26 снежня 2018 года

Які сёння дзень: 26 снежня 2018 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Гэты дзень з'яўляецца трыста шасцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 5 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 снежня

  • У 1566 годзе Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ.
  • У 1926 годзе выйшаў на экраны першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" кінарэжысёра Юрыя Тарыча паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас".
  • У 1968 годзе пачала трансляцыю Гродзенская абласная студыя тэлебачання.
  • У 1991 годзе СССР спыніў існаванне як суб’ект міжнароднага права.

Хто нарадзіўся 26 снежня

  • 1891 год: Алесь Вініцкі, беларускі гісторык.
  • 1893 год: Яўген Цікоцкі, беларускі кампазітар.
  • 1937 год: Уладзімір Гніламёдаў, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік і мастак Генры Мілер і кітайскі дзяржаўны дзеяч Маа Цзэдун.

26 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква пачытае памяць пакутнікаў Яўстрація, Аўксенція, Яўгена, Мардарыя і Арэста, якія пацярпелі за хрысціянскую веру ў пачатку IV стагоддзя.

У народзе казалі: "Пакутнік Яўстрат сонейку рад". Дзень па крысе пачынае прыбаўляцца.

Людзі верылі, што ў гэты дзень асабліва лютуюць ведзьмы, таму стараліся не сварыцца адзін з аднім і не лаяцца, каб не наклікаць бяду.

Лічыцца, што якое надвор'е 26 снежня, такое будзе і ўвесь студзень.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы