13:08 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Які сёння дзень: 1 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 1 студзеня 2019 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
2010

Гэты дзень з'яўляецца першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 364 дні.

Сёння святкуецца Новы год і Сусветны дзень міру. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 студзеня

  • У 1831 годзе ўлады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
  • У 1908 годзе на Беларусі пачала працаваць першая міжгародная тэлефонная лінія Мінск - Барысаў.
  • У 1919 годзе ў Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
  • У 1919 годзе была заснаваная Віленская беларуская гімназія.
  • У 1929 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР.
  • У 1990 годзе быў створаны Слонімскі драматычны тэатр.

Хто нарадзіўся 1 студзеня

  • 1467 год: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1860 год: Яўхім Карскі, філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
  • 1932 год: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1937 год: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык
  • 1938 год: Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтэса
  • 1945 год: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
  • 1958 год: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт
  • 1959 год: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык

Таксама сёння нарадзіліся рымскі паэт Ювенал і французскі грамадскі дзеяч П'ер дэ Кубертэн.

1 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ваніфація Рымскага.  Яму моляцца пра цвярозасць і здароў'е. Таксама ў гэты дзеь святкуецца Новы год.

На Русі гэта свята было ўстаноўлена толькі ў 1699 годзе царом Пятром Першым. У гэты дзень прынята было адпачываць. Нягледзячы на адносна нядаўнее ўстанаўленне гэтага свята, яно ўжо паспела займець сваі традыцыі і забабоны. Напрыклад, лічылася, што нельга 1 студзеня выносіць смецце, інакш будзе бяда.

Сяляне лічылі добрым, калі 1 студзеня пойдзе снег – гэта прадвяшчала добры ўраджай збожжа.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (329)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Новы год

Галоўныя тэмы