20:34 23 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Які сёння дзень: 2 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 2 студзеня 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
2010

Гэты дзень з'яўляецца другим па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 363 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 студзеня

  • У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай.
  • У 1981 годзе ў Мінску заснаванае выдавецтва "Юнацтва".

Хто нарадзіўся 2 студзеня

  • 1925 год: Яўген Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі.
  • 1937 год: Генадзь Марцуль, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Айзек Азімаў і рускі жывапісец Васіль Пяроў.

2 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Ігнація Баганосца і цудатворца Іаана Кранштацкага.

У народзе казалі: "Які Ігнат, такі і жнівень будзе" – па надвор'ю ў гэты дзень вызначалі, якім яно будзе ў апошні летні месяц.

2 студзеня прынята было з абразом абыходзіць куты хаты, каб выгнаць з яе злых духаў. Моладзь рыхтавалася да каляд – рабілі касцюмы, вучылі калядкі.

Каб вызначыць, які ў гэтым годзе будзе ўраджай, страсалі снег з дрэва. Чым больш удалося страсці, тым больш, лічылася, будзе жыта і гародніны.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы