15:41 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.24
Які сёння дзень: 7 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 7 студзеня 2019 года

© Sputnik Анна Нефедова
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (151)
19 0 0

Гэты дзень з'яўляецца сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 358 дзён.

Сёння вернікі святкуюць Каляды. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 студзеня

  • У 1929 годзе ў Мінску пачала працаваць ІІ Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
  • У 1991 годзе пастановай урада Беларусі дні святкавання Каляд (25 снежня і 7 студзеня) аб’яўленыя нерабочымі днямі.

Хто нарадзіўся 7 студзеня

  • 1877 год: Стафан Багушэўскі, беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч.
  • 1888 год: Дамінік Аніська, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, публіцыст.
  • 1907 год: Соф'я Друкер, беларуская оперная спявачка, народная артыстка Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр і рэжысёр Нікалас Кейдж і французскі дызайнер абутку Крысціян Лубутэн.

7 студзеня ў народным календары

Сёння святкуецца Нараджэнне Хрыстова.

Напярэдадні з'яўлення на свет Ісуса Іосіф і Марыя адправіліся ў Віфлеем для перапісу насельніцтва. Яны не знайшлі начлегу ў горадзе, і ім дазволілі пераначаваць ў хлеве. У гэтую ноч Марыя нарадзіла сына і паклала яго ў яслі, нібыта ў калыску.

Першымі пра нараджэнне Збаўцы даведаліся пастухі, да якіх з'явіўся анёл. Яны прыйшлі ў пячору пакланіцца яму. На небе ў гэтую ноч з'явілася новая яркая зорка, якая абвясьціла ўсяму свету пра тое, што нарадзіўся Сын Божы.

Цар Ірад таксама даведаўся пра з'яўленне на свет Збавіцеля і загадаў забіць усіх дзяцей, якія не дасягнулі двухгадовага ўзросту. Тады Анёл зявіўся да Іосіфа і загадаў яму бегчы разам з Марыяй і Ісусам у Егіпет, дзе яны і жылі да таго часу, пакуль Ірад не памёр.

У гэты дзень вернікі, успамінаючы вялікі цуд нараджэння, збіраюцца ў храмах, дзе праводзяцца святочныя набажэнствы. Таксама 7 студзеня прынята хадзіць у госці ці запрашаць гасцей у свой дом.

У народзе верылі, што адліга ў гэты дзень абяцае цёплую і раннюю вясну.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (151)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Каляды

Галоўныя тэмы