10:03 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 10 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 10 студзеня 2019 года

© Sputnik / Владимир Сергеев
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (151)
2910

Гэты дзень з'яўляецца дзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 355 дзён.

Якія падзеі адбыліся 10 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 студзеня

  • У 1972 годзе ў вёсцы Вязынка быў адчынены Купалаўскі мемарыяльны запаведнік.
  • У 1989 годзе пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.

Хто нарадзіўся 10 студзеня

  • 1597 год: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1890 год: Ільдэфонс Бобіч, беларускі каталіцкі святар, пісьменнік, перакладчык.
  • 1896 год: Георгій Лаўроў, савецкі беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Аляксей Талстой і амерыканскі матэматык Дональд Кнут.

10 студзеня ў народным календары

Гэты дзень ў народзе называлі "Мясаед" – напрыканцы каляднага посту сяляне забівалі на мяса дамашніх жывёл і 10 студзеня на стале абавязкова былі мясныя стравы У гэты час спраўлялі шмат вяселляў, таму што ў гэты час вяскоўцы былі вольныя ад гаспадарчых работ, да таго ж, рознай смачнай ежы было ў достатку.

Увечары моладзь звычайна збіралася, каб пець песні, гуляць у гульні і варажыць на свій лёс. Таксама працягвалі хадзіць па хатах калядоўшчыкі.

Калі 10 студзеня завіруха – лета будзе дажджлівым. Котка спіць увесь дзень – хутка адліга. Шэрань на дрэвах і бязветранае надвор'е прадказваюць добры ўраджай.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (151)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы