09:39 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Які сёння дзень: 11 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 11 студзеня 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
3610

Гэты дзень з'яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 354 дні.

Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 студзеня

  • У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі малалетняй польскай каралевы Ядвігі.
  • У 1862 годзе выйшла першая нелегальная беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
  • У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".

Хто нарадзіўся 11 студзеня

  • 1867 год: Сцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.
  • 1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
  • 1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Гофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.

11 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлятаў. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.

Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.

Назіралі зі дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.

Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы