12:21 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Які сёння дзень: 24 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 24 студзеня 2019 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
7710

Гэты дзень з'яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 341 дзень.

Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 студзеня

  • У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй.
  • У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.

Хто нарадзіўся 24 студзеня

  • 1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
  • 1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.

24 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялічкае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.

У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.

Калі ў гэты дзень быў туман, вясной будзе паводка. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар

Галоўныя тэмы