09:21 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Які сёння дзень: 30 студзеня 2019 года

Які сёння дзень: 30 студзеня 2019 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
3210

Гэты дзень з'яўляецца трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 335 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 студзеня

  • У 2010 годзе была афіцыйна адкрыта "Мінск-Арэна".

Хто нарадзіўся 30 студзеня

  • 1833 год: Апалінар Гараўскі, беларускі мастак.
  • 1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.
  • 1921 год: Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся 32-і прэзідэнт ЗША  Франклін Дэлана Рузвельт і брытанскі спявак і кампазітар Філ Колінз.

30 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Антонія Вялікага.

У народным календары гэты дзень вядомы як Антон-Перазімнік. Сяляне падлічвалі, колькі корму засталося да Юр'ева дня, які прыходзіў вясной. Таксама ў царкву прыносілі сена, якое свяцілі і потым кармілі ім дамашніх жывёл.

Жанчыны пеклі круглы хлеб і пірагі, якія сімвалізавалі сонейка і павінны былі паскорыць надыход вясны. Гэтымі пірагамі частавалі блізкіх і дзяцей.

Калі 30 студзеня пацяплела, хутка прыйдуць маразы. Калі апоўдні можна ўбачыць сонейка, вясна прыйдзе рана, а калі ідзе снег, яна будзе позняй і халоднай.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы