Які сёння дзень: 31 студзеня 2024 года

© Sputnik / Анастасия КуприяноваЯкі сёння дзень: 31 студзеня 2024 года
Які сёння дзень: 31 студзеня 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 31.01.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 335 дзён.
Якія падзеі адбыліся 31 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 студзеня

У 1918 годзе адбылося ўтварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята.
У 1957 годзе ў Мінску быў заснаваны Дзяржаўны музей Беларусі (зараз Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі)

Хто нарадзіўся 31 студзеня

1892 год: Алесь Гурло, беларускі паэт.
1927 год: Барыс Сцяпанаў, беларускі кінарэжысёр.
1962 год: Аляксандр Дранец, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Франц Шуберт і балгарская прадказальніца Ванга.

31 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Афанасія Вялікага.
У народзе лічылі, што з гэтага дня пачынаюцца моцныя маразы. Казалі: "У Апанасаў мароз – берагі вушы і нос". Акрамя таго, верылі, што ноччу ведзьмы збіраюцца на свае шабашы, таму імкнуліся ўвечары з хаты не выходзіць і замаўлялі коміны, праз якія, па павер'і, ведзьма можа ўляцець у дом.
Калі 31 студзеня завіруха, вясна прыйдзе позна. Чысты захад прадвяшчаў доўгія маразы.
Стужка навiн
0