00:20 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Які сёння дзень: 3 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 3 лютага 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
6310

Гэты дзень з'яўляецца трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 331 дзень.

Якія падзеі адбыліся 3 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 лютага

  • У 1919 годзе на Усебеларускім з’ездзе саветаў была прынята першая канстытуцыя БССР.
  • У 1990 годзе ў Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).
  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Пакістанам.

Хто нарадзіўся 3 лютага

  • 1968 год: Віктар Каліна, беларускі музыкант, спявак шансону.
  • 1985 год: Андрэй Касціцын, беларускі хакеіст.
  • 1992 год: Павел Крук, беларускі футбаліст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон  і кітайскі пісьменнік Лао Шэ.

3 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Максіма Грэка і Максіма Спавядальніка або, як яго яшчэ называюць, Максіма-суцяшальніка.

Вялебнага Максіма лічаць дапаможцай у бедах і суцяшальнікам у крыўдах, таму ў гэты дзень прынята добрым словам успамінаць усіх, хто калі-небудзь дапамог. Таксама святому моляцца пра заступніцтва сірот і ўдоў.

Яснае надвор'е на Максіма прадракае ранні надыход вясны. Халодны і сухі дзень сведчыць, што жнівень будзе гарачы.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы