11:38 20 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Які сёння дзень: 4 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 4 лютага 2019 года

© Pixabay
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
8220

Гэты дзень з'яўляецца трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 330 дзён.

Якія падзеі адбыліся 4 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 лютага

  • У 1933 годзе ў Вільні скончыўся суд над Галоўнай управай Таварыства беларускай школы. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы "камуністычнай змовы" не было пацверджана.
  • У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля "Парфен і Аляксандра".
  • У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.

Хто нарадзіўся 4 лютага

  • 1515 год: Мікалай Радзівіл "Чорны", вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.
  • 1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.
  • 1878 год: Дарафей Бохан, беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык.
  • 1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
  • 1929 год: Лявон Баразна, беларускі мастак.
  • 1934 год: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.

4 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла.

Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс". Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памёрзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай ільну.

Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (324)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы