00:52 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Які сёння дзень: 6 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 6 лютага 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
2610

Гэты дзень з'яўляецца трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 328 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень бармэна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 лютага

  • У 1891 годзе ў доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон.
  • У 1921 годзе выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, яўрэйскай (iдыш), польскай i рускай мовам статус дзяржаўных у БССР.

Хто нарадзіўся 6 лютага

  • 1887 год: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.
  • 1898 год: Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык.
  • 1914 год: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт.
  • 1928 год: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган і ямайскі музыка і кампазітар Боб Марлі.

6 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Ксеніі Рымляныні, якую ў народзе называлі Аксіньяй. У народзе гэты дзень атрымаў эпітэт паўзімніца, таму што яго звязваюць з пераломам зімы: азімае зерне праляжала ўжо палову сроку до ўзыходу. Таксама Ксенію называлі паўхлебніцай, таму што да гэтага дня з'ядалі палову нарыхтаванага да наступнага ўраджаю.

Сяляне ў гэты дзень спрабавалі даведацца пра кошты на хлеб. Для гэтага ўвечары ўзважвалі хлеб, тое ж самае рабілі раніцай. Калі вага павялічылася, кошты таксама павялічаццца, а калі ўпала, то і кошты будуць меньш.

Таксама калі на Аксінью завіруха, лічылася, што прыпасаў не хопіць да новага ўраджаю.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы