01:00 17 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Зіма ў садзе

Які сёння дзень: 7 лютага 2019 года

© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
3220

Гэты дзень з'яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 327 дзён.

Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 лютага

  • У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.

Хто нарадзіўся 7 лютага

  • 1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
  • 1881 год: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў "Нашай Нівы".
  • 1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
  • 1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.

7 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Грыгорыя Багаслова.

У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было неветліва, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.

Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор'ю ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы