08:29 16 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.17
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.25
Які сёння дзень: 8 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 8 лютага 2019 года

© Sputnik / Игорь Агеенко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
3520

Гэты дзень з'яўляецца трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 327 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 лютага

  • У 1863 годзе міністр замежных спраў Расіі і генерал-ад'ятант прускага караля Прусіі падпісалі канвенцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.

Хто нарадзіўся 8 лютага

  • 1810 год: Іван Хруцкі, беларускі мастак.
  • 1886 год: Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.
  • 1889 год: Фёдар Турук, беларускі гісторык і грамадскі дзеяч.
  • 1893 год: Антон Неманцэвіч, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч.
  • 1921 год: Іван Мележ, беларускі пісьменнік.
  • 1929 год: Леанід Лыч, беларускі гісторык.
  • 1947 год: Міхась Кенька, беларускі літаратуразнавец, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік-фантаст Жуль Верн, расійскі хімік Дзмітрый Мендзялееў і амерыканская актрыса Лана Цёрнер.

8 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Фёдара Студзіта.

У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць". У гэты дзень для іменіннікаў варылі гарохавую кашу. Верылі, што калі он яе з'есць, будзе здаровы ўвесь наступны год.

Калі ў небе бачылі бледны месяц, гэта прадвяшчала снегапад. Чысты захад гаворыў пра надыход халадоў.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (180)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы