02:25 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
Які сёння дзень: 10 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 10 лютага 2019 года

© Sputnik / Юрий Кавер
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (319)
7920

Гэты дзень з'яўляецца сорак першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 324 дні.

Якія падзеі адбыліся 10 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 лютага

  • У 1921 годзе ў складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
  • У 1927 годзе ў Мінску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
  • У 1940 гаду пачаўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек адпраўлены ў Сібір і Казахстан.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй.

Хто нарадзіўся 10 лютага

  • 1882 год: Францішак Умястоўскі, беларускі пісьменнік.
  • 1868 год: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
  • 1942 год: Алег Чыркун, беларускі кампазітар.
  • 1943 год: Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі паэт Барыс Пастарнак і нямецкі пісьменнік Бертальд Брэхт.

10 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яфрэма Сірына, які лічыцца заступнікам насякомых. У гэты дзень нельа было забіваць дома ніякіх казурак, каб дамавы не пакрыўдзіўся.

У народзе Яфрэмаў дзень лічыўс днём дамавога. Па павер'ях, дамавы жыве за печчу, калі яму пакідаць пачастункі, ён дапамагае гаспадарам і ў доме лад, калі ж пакрыўдзіць дамавога, ён можа шкодзіць і нават сысці з хаты. Нікому не хацелася застацца без аховы дамашняга духа, таму нават калі людзі пераязджалі, яны "запрашалі" дамавога ў новую хату.

Калі ў гэты дзень дзьме вецер, лета будзе сырое. Лес чарнее да адлігі.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (319)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы