16:38 21 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
Які сёння дзень: 12 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 12 лютага 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (185)
3410

Гэты дзень з'яўляецца сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 322 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень пацалунку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 лютага

  • У 1386 годзе вялікі князь ВКЛ Ягайла прыбыў у Кракаў.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй.

Хто нарадзіўся 12 лютага

  • 1872 год: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст.
  • 1882 год: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.
  • 1942 год: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар.
  • 1969 год: Сяржук Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся аўтар тэорыі эвалюцыі Чарльз Дарвін і амерыканская актрыса Крысціна Рычы.

12 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор трох свяціцеляў Васіля Вялікага, Іаана Златавуста і Грыгорыя Багаслова. У народзе 12 лютага называлі Васільеў дзень.

З гэтага часу пачынаюцца адлігі, псуецца санны шлях. Калі ў гэты дзень прыляцелі гракі, людзі лічылі, што год будзе неўраджайны. Калі ў садзе заўважалі зайца, гэта значыла, што хутка вернуцца маразы. Мышы, наадварот, прадказывалі адлігу.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (185)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы