08:24 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Які сёння дзень: 25 лютага 2019 года

Які сёння дзень: 25 лютага 2019 года

© Sputnik / Виктор Толочко
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (207)
4410

Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 309 дзён.

Якія падзеі адбыліся 25 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лютага

  • У 1918 годзе было створана Менскае беларускае прадстаўніцтва.

Хто нарадзіўся 25 лютага

  • 1909 год: Сяргей Дарожны, беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1947 год: Яўген Шатохін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч.
  • 1953 год: Васіль Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1957 год: Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак-імпрэсіяніст П'ер Агюст Рэнуар і украінская пісьменніца Леся Украінка.

25 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць мітрапаліта Аляксея і епіскапа Мелеція Антыахійскага.

У народзе гэты дзень лічылі добрым, каб вылячыць спалох – для гэтага хадзілі самі і насілі дзяцей да знахараў.

Чым халадней у гэты дзень і наступны тыдзень, тым цяплей будзе сакавік. Туман або галалёдзіца прадвяшчаюць дажджлівае лета.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (207)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы