09:57 20 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Абрад Чырачка

Які сёння дзень: 4 сакавіка 2019 года

© Sputnik / Сергей Лескеть /
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (207)
2810

Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 302 дні.

Сёння пачынаецца Масленічны тыдзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 сакавіка

  • У 1386 годзе Ягайла быў каранаваны польскай каралеўскай каронай як Уладзіслаў II.
  • У 1956 годзе ў Беластоку пачала выходзіць газета "Ніва".

Хто нарадзіўся 4 сакавіка

  • 1634 год: Казімір Лышчынскі, вялікалітоўскі філосаф.
  • 1782 год: Казімір Ельскі, беларускі скульптар.
  • 1890 год: Вінцук Адважны, беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.
  • 1911 год: Васіль Стома, беларускі пісьменнік.
  • 1938 год: Леанід Трушко, беларускі акцёр.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар і скрыпач Антоніа Вівальдзі і французскі кампазітар Поль Марыа.

4 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70-ці Архіпа і Філімона, а таксама роўнаапостальнай пакутніцы Апфіі.

У гэтым годзе 4 сакавіка пачынаецца Масленічны тыдзень. З гэтага дня ў вёсках ладзілі гулянні, ярмаркі, пеклі бліны, якія можна было есці з ікрой, маслам, смятанай, мёдам і іншымі прысмакамі.

Сонечны дзень 4 сакавіка прадвяшчае ўрадлівы год. Калі яшчэ не сышоў снег, лічылася, што вясна будзе позняя, пацяплее яшчэ не хутка.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (207)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы