11:59 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Весна в Гомельской области

Які сёння дзень: 15 сакавіка 2019 года

© Sputnik / Мария Амелина
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
74 0 0

Гэты дзень з'яўляецца семдзясят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 290 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

  • Гістарычныя падзеі 15 сакавіка
  • У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
  • У 1994  годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 15 сакавіка

  • 1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік
  • 1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі фізік і астраном Галілеа Галілей і рускі пісьменнік Юрый Бондараў.

15 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.

У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота быў мароз, трава доўга не вырасце. Сонечны поўдзень прадвяшчаў добры ўраджай хлеба.

Вяскоўцы пачыналі працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеяць насенне.

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (325)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень

Галоўныя тэмы