21:56 28 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.24
  • EUR2.47
  • 100 RUB3.34
Падзеі і даты
Атрымаць кароткую спасылку
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
12810

Гэты дзень з'яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 сакавіка

  • У 1659 годзе выйшла пастанова Сойма Рэчы Паспалітай аб біцці меднага шэлега (барацінкі) і заснаванні Брэсцкага манетнага двара.
  • У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.
  • У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 22 сакавіка

  • 1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
  • 1786 год: Іаахім Лялевель, гісторык і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.

22 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.

Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выхадзілі клікаць вясну. Пеклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і наліча 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.

Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор'е.  

Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (326)
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Саракі

Галоўныя тэмы